Целы пілотаў Ан-12, што разбіўся ў Расіі, даставіць дадому авіякампанія "Гродна"

Ан-12 беларускай авіякампаніі "Гродна" разбіўся пад Іркуцкім 3 лістапада / фота прэс-службы Іркуцкай вобласці
Ан-12 беларускай авіякампаніі "Гродна" разбіўся пад Іркуцкім 3 лістапада / фота прэс-службы Іркуцкай вобласці

Целы членаў экіпажа самалёта АН-12, які разбіўся пад Іркуцкам, даставіць на радзіму ўласнік самалёта, гэта значыць беларуская авіякампанія "Гродна". Пра гэта распавёў прадстаўнік кампаніі Анатоль Ларын, паведамляе іркуцкі рэсурс irk.ru.

11 лістапада ў Іркуцк таксама павінны даставіць тэсты ДНК сваякоў загінулых — яны патрэбныя для правядзення генетычнай экспертызы.

Тым часам усе аварыйныя працы на месцы авіякатастрофы завершаныя, паведаміў губернатара вобласці Ігар Кобзеў. Фрагменты самалета сабраны і перавезены ў ангар іркуцкага аэрапорта. Імі будуць займацца эксперты.

Нагадаем, што самалёт Ан-12 авіякампаніі "Гродна" разбіўся 3 лістапада. Пры заходзе на пасадку ў аэрапорт Іркуцка ён знік з радараў. Ан-12 выконваў грузавы рэйс, ляцеў з Чукоткі транзітам праз Якуцк і Іркуцк. На яго борце знаходзілася дзевяць чалавек, у тым ліку трое грамадзян Беларусі, а таксама грамадзяне Расіі і Украіны. Усе яны загінулі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі