Частку крэдытаў за фірму "Марка" выплацяць з дзяржаўнага бюджэту

Частку крэдытаў за фірму "Марка" выплацяць з дзяржаўнага бюджэту

Дзяржава кампенсуе абутковай фірме "Марка" частку адсоткаў за карыстанне крэдытамі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў №144 ад 5 сакавіка 2019 года, паведамляе прэс-служба ўрада

З дзяржаўнага бюджэту ў 2019 годзе будзе кампенсаваная частка адсоткаў па крэдытах, выдадзеных для інвестыцыйнага праекта "Стварэнне і мадэрнізацыя вытворчых магутнасцяў па выпуску абутку да 5 млн пар у год і рэканструкцыя футравага камбіната з улікам стварэння холдынгу "Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марка" на 2013-2024 гады". Дзяржава кампенсуе фірме стаўку па крэдыце, зменшаную на 2%. Гэта значыць, што абутковай кампаніі давядзецца заплаціць толькі 2%.

Згодна з дакументам, атрыманыя сродкі у 2019 годзе будуць накіраваныя на папаўненне абаротных сродкаў.

Як паведамляецца ў пастанове, з дзяржаўнага бюджэту будуць кампенсаваныя крэдыты, выдадзеныя "Белінвестбанкам" і "Белаграпрамбанкам". 

Кантроль за выкананнем дакумента ўскладзены на Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі