Чэкі “Маёмасць” працягваюць яшчэ на тры гады
1 ліпеня набывае моц адпаведная пастанова ўраду.
Згодна з дакументам, тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў “Маёмасць” працягнуты да 30 чэрвеня 2016 года, інфармуе БелаПАН.
Выдаваць гэтыя чэкі ў Беларусі пачалі ў красавіку 1994 года, і ў першыя гады насельніцтва даволі актыўна мяняла чэкі на акцыі прадпрыемстваў. Тэмпы чэкавай прыватызацыі ў краіне запаволіліся ў 2000 годзе, пасля чаго тэрмін дзеяння чэкаў неаднаразова працягвалі. Апошнім разам гэта адбылося ў 2010 годзе, калі яго працягнулі да 30 чэрвеня 2013 года.