Чэргі на беларуска-літоўскай мяжы зніклі

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, афармленне ў пунктах пропуску праводзіцца “па прыбыцці”, вялікага патоку людзей, якія выязджаюць у Літву з Беларусі, няма.  


Кажучы пра перспектывы праходжання мяжы грамадзянамі, якія будуць вяртацца з Літвы ў бліжэйшы час, у памежным камітэце адзначаюць, што ў выпадку ўзнікнення вялікіх чэргаў у пунктах пропуску дададуць змену.



Нагадаем, чэргі ўзніклі 28 лістапада ў сувязі з масавым выездам беларусаў на шопінг і канцэрт гурта “Ляпіс Трубяцкой”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі