Чыноўнікі Гродзеншчыны ездзяць па прадпрыемствах і просяць пацярпець
Кіраўнікі раёнаў Гродзеншчыны два апошнія тыдні інтэнсіўна ездзяць па прадпрыемствах і тлумачаць рабочым палітыку дзяржавы падчас гаспадарчага крызісу. Гэтыя паездкі заўважаныя ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны.
Напрыклад, першы намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Генрых Вількевіч падчас сустрэчы на камбінаце побытавага абслугоўвання расказаў, што ў сувязі з крызісам бядуюць горадаўтваральныя прадпрыемствы Шчучына - масласырзавод і “Аўтапровад”. Аднак, паводле чыноўніка, працэсы эканамічнага развіцця ідуць і будуць ісці. А выйсці са складанага становішча дапаможа беражлівасць і працавітасць кожнага шчучынца.