Ці лёгка будзе прыбраць расійскую ваенную базу з беларускай зямлі?

Ці лёгка будзе прыбраць расійскую ваенную базу з беларускай зямлі?

У тым, што расійская авіябаза ў Беларусі будзе, эксперты не сумняваюцца. Ну, можа, самалёты ў Бабруйск прыляцяць не ў студзені 2016 года, а крыху пазней. Але ці гэтак жа лёгка яны пакінуць Беларусь у тым выпадку, калі беларускія ўлады перагледзяць сваё рашэнне і вырашаць скасаваць пагадненне аб авіябазе?

У тым праекце пагаднення наконт размяшчэння на беларускай зямлі расійскай авіябазы, што з’явіўся ў СМІ, не прапісаны тэрмін арэнды расіянамі беларускага аэрадрома. Але звычайна, кажа беларускі ваенны эксперт Аляксандр Алесін, пагадненне бакі падпісваюць на 15 гадоў. І калі па іх заканчэнні ні адзін з бакоў не выказвае намеру кантракт перарваць, то ён аўтаматычна працягваецца. Гэтак жа звычайна ў пагадненнях такога кшталту прапісваюцца ўмовы датэрміновага перапынення яго дзеяння.

А калі перарваць пагадненне нехта захоча заўчасна, ці не паўторыцца ў нас сітуацыя аналагічная крымскай?

Ці лёгка будзе прыбраць расійскую ваенную базу з беларускай зямлі?

 Вы павінны паглядзець на вопыт Украіны, якая замест таго, каб праз два гады па заканчэнні кантракта арэнды выгнаць Чарнаморскі флот Расіі атрымала анексію Крыма. Вы проста атрымаеце ў сябе “зялёных чалавечкаў”. 

Юрый Карын

Украінскі ваенны эксперт Юрый Карын упэўнены, што расійскія ваенныя так лёгка не пагодзяцца сысці з беларускай тэрыторыі. Нават калі Мінск выканае ўсе прапісаныя для такога выпадку ўмовы пагаднення.

“Яны нават не падумаюць збірацца — вы проста атрымаеце ў сябе “зялёных чалавечкаў”. Прысутнасць на сваёй тэрыторыі, як паказвае практыка, прадстаўнікоў нібыта братэрскага народа вядзе да праблем унутры дзяржавы. Вы павінны паглядзець на вопыт Украіны, якая замест таго, каб праз два гады па заканчэнні кантракта арэнды выгнаць Чарнаморскі флот Расіі атрымала анексію Крыма”.

                                Юрый Карын

З украінскім калегам катэгарычна не згодны кіраўнік службы стратэгічнага кіравання расійскай Асацыяцыі памежнага супрацоўніцтва Аляксандр Сабянін. Ён раіць браць за прыклад не Крым, а расійскія ваенныя базы ва Узбекістане.

Аляксандр Сабянін: “Не трэба выдумляць, а трэба паглядзець, як Расія рэагавала ў такіх выпадках: Іслам Карымаў чатыры разы мяняў палітычны курс і тры разы змяняліся ўмовы выцяснення альбо запрашэння замежных ваенных баз цалкам супрацьлеглых — расійскіх і амерыканскіх. Вось, гэта абсалютна нармальны прыклад таго, як будзе рэагаваць Расія ў такім выпадку: спакойна, вытрымана. І прыме любую пазіцыю. У тым выпадку, калі гэта не абумоўлівае рэзкага абвалу двухбаковых адносінаў: расійска-узбекскіх, расійска-беларускіх”.

                                                Аляксандр Сабянін

Ці лёгка будзе прыбраць расійскую ваенную базу з беларускай зямлі?

Я думаю, што справа звядзецца да дыпламатычнага, эканамічнага, палітычнага, інфармацыйнага ўціску. Расіяне ж так ужо рабілі: альбо вентыль газавы прыкруцяць, альбо будуць палохаць кошты ўзняць, ці з нафтай будуць нешта зноў маніпуляваць

Аляксандр Алесін,

Беларускі ваенны эксперт Аляксандр Алесін прытрымліваецца “залатой сярэдзіны” ў гэтым пытанні. На яго думку, Расія ў выпадку жадання афіцыйнага Мінска перарваць дзеянне пагаднення па авіябазе “зялёных чалавечкаў” не накіруе, а пачне душыць эканамічна.

“Не думаю, што ў такім выпадку Расія ўтварыла б тут яшчэ адну Украіну з-за гэтай базы. Бо стаўкі непараўнальна меншыя: Крым, калі азірацца на сітуацыю з яго захопам Расіяй, гэта стратэгічнае месца. Я думаю, што справа звядзецца да дыпламатычнага, эканамічнага, палітычнага, інфармацыйнага ўціску. Улічваючы нашу прывязанасць да расійскага газу і залежнасць нашай нафтаперапрацоўкі ад расійскай нафты… Расіяне ж так ужо рабілі: альбо вентыль газавы прыкруцяць, альбо будуць палохаць кошты ўзняць, ці з нафтай будуць нешта зноў маніпуляваць”.

                                      Аляксандр Алесін

Але чым беларуская авіябаза расійскіх ваенных горшая за іх базу крымскую, чаму трымацца за яе расіяне не будуць?

“Чорнае мора — гэта месца базіравання ў амерыканскіх караблёў з супрацьракетнай абаронай на борце. У Крыме планавалася размясціць гэтыя караблі і яны маглі б сваімі ракетамі даставаць балістычныя ракеты Расіі, размешчаныя паміж Масквой і Уралам. І гэта больш за ўсё турбавала Расію. Захапіўшы Крым, яны адразу ўзялі пад кантроль Чорнае мора — яны адразу паставілі там супрацьракетныя комплексы “Бастыён”. Што наскрозь перакрыла ўсё маленькае Чорнае мора — гэта галоўнае”.

Ці лёгка будзе прыбраць расійскую ваенную базу з беларускай зямлі?

Сур’ёзна ўмацаваць бяспеку Калінінградскай вобласці без падтрымкі з боку тэрыторыі Беларусі немагчыма

Аляксандр Сабянін

Праўда, тут узнікае адзін нюанс: мы, абапіраючыся на даўнюю заяву Камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі Расіі Віктара Бондарава, абмяркоўваем размяшчэнне расійскай авіябазы ў Бабруйску. Вось толькі афіцыйнага пацверджання, што база сапраўды будзе там, няма ні з боку кіраўніцтва Расіі, ні з боку афіцыйнага Мінска. Ад пачатку ж, нагадвае расійскі эксперт Аляксандр Сабянін, казалі пра тры варыянты размяшчэння базы: на аэрадроме ў Лідзе, Баранавічах ці Бабруйску. Эксперт упэўнены: дзе б ні вырашылі размясціць саму базу, камандны пункт, выкарыстоўвацца будуць усе тры гэтыя аэрадромы. На яго думку, больш выгаднае для Расіі размяшчэнне яе самалётаў — у Лідзе. Прычына ў блізкасці да Калінінградскай вобласці.

“Менавіта супраць Калінінградскай вобласці скіраваная частка вучэнняў, якія праводзіла NATO ў гэтым рэгіёне. З малюнкам вучэнняў, які прадугледжвае пагрозу для Калінінградскай вобласці. Гэта пагроза кіраўніцтвам Расіі ўсведамляецца, наколькі магчыма — на яе рэагуюць, але сур’ёзна ўмацаваць бяспеку Калінінградскай вобласці без падтрымкі з боку тэрыторыі Беларусі немагчыма”.

А калі база на тэрыторыі Беларусі для Расіі ўсё ж да такой ступені важная, то ці пажадаюць яны ад яе пазбаўляцца, заўчасна тое адбудзецца ці па заканчэнні 15 гадоў арэнды?

Фота: Змітра Лукашука, з архіва Юрыя Карынаbelprauda.org 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі