Ці прыме кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта "палітычнае рашэнне"?

У Мінску праходзіць пашыранае пасяджэнне Палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. У сваім выступе лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін заявіў, што кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей мусіць прыняць "палітычнае рашэнне" аб уключэнні прадстаўнікоў АДС ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.   БелаПАН нагадвае, што прэзідыюм АДС прыняў зварот да Макея 27 жніўня. У ім прапаноўвалася абмеркаваць хаду выбарчай кампаніі.

Калякін паведаміў, што факт таатльнага нематываванага неўключэння мясцовымі ўладамі прадстаўнікоў АДС ва ўчастковыя камісіі з'яўляецца дастатковай падставай для непрызнання вынікаў выбараў як унутры краіны, так і міжнароднымі арганізацыямі. Ён падкрэсліў, што сярод сябраў участковых камісій прадстаўнікоў АДС меней за 0,05%.

"Адлучэнне прадстаўнікоў дэмсілаў ад удзелу ў падліку вынікаў галасавання сведчыць пра нежаданне ўладаў правесці празрыстыя і справядлівыя выбары", - сказаў Сяргей Калякін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі