Ціханоўская абмеркавала з кіраўніцай Еўракамісіі праблемы легалізацыі беларусаў

Святлана Ціханоўская і Урсула фон дэр Ляен

Святлана Ціханоўская і Урсула фон дэр Ляен / twitter.com/Tsihanouskaya

Святлана Ціханоўская абмеркавала з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен праблемы легалізацыі беларусаў у ЕС. Кароткая сустрэча адбылася ў Бухарэсце на Кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі, паведамляе "Позірк". 

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі таксама выказала спадзяванне, што кіраўніцтва ЕС працягне падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі для вызвалення палітвязняў і процідзеяння расійскай агрэсіі.

Папярэдні раз Ціханоўская сустракалася з Урсулай фон дэр Ляен у кастрычніку мінулага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі