Цімашэнка заклікае Януковіча на дэбаты наконт выхаду з крызісу
Былая прэм'ер-міністр Украіны адбывае пакаранне ў адной з калоній, але гатовая выйсці на публічныя дэбаты з прэзідэнтам Віктарам Януковічам.
Юлія Цімашэнка падкрэсліла, што для яе не мае значэння, дзе менавіта і ў якім фармаце будуць праходзіць такія дэбаты і ці будуць яны мець прывязку да выбараў.
"У прыватнасці, дэбаты могуць адбыцца ў рэжыме відэаканферэнцыі, абсталяванне для якой ўстаноўлена ў маёй турэмнай палаце ў лякарні ў Харкаве", — перадае РБК яе словы.
Нагадаем, што некалькі дзён таму лідэр партыі УДАР Віталь Клічко выклікаў Януковіча на дэбаты. Ён прапанаваў правесці іх проста на майдане Незалежнасці. Януковіч вылучыў сустрэчную прапанову — падыскутаваць на адным з федэральных тэлеканалаў. Аднак Клічко заявіў у Facebook, што такая публічная дыскусія магчымая толькі пасля адстаўкі Януковіча.
Фота — ru.tsn.ua