Цёплае і камфортнае надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца тыдня

Цёплае і камфортнае надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца бягучага тыдня. Пра гэта БЕЛТА паведаміў Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У аўторак, 25 жніўня, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 25-29 (на Брэстчыне — да 30-31 цяпла). Увечары месцамі па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях магчымыя кароткачасовыя дажджы.

У сераду, 26 жніўня, атмасферны фронт з Заходняй Еўропы прынясе ў нашу краіну дажджы і навальніцы. Калі ўначы тэмпература паветра складзе 10-17 градусаў, дык удзень — 20-26 цяпла.

У чацвер, 27 жніўня, дажджы магчымыя ў асобных раёнах на паўночным усходзе Беларусі. У начныя гадзіны прагназуецца 8-15, удзень — 22-27 градусаў са знакам плюс, а ў Брэсцкай вобласці — да 29.

У пятніцу, 28 жніўня, уначы будзе 9-16 цяпла, удзень — 25-32. Пераважна без ападкаў. У суботу, 29 жніўня, у асобных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У начныя гадзіны будзе 12-19 градусаў, удзень — 20-27 (на поўдні — 28-32). У нядзелю, 30 жніўня, уначы чакаецца 9-16, удзень — 21-28 градусаў вышэй за нуль, на Брэстчыне — да 30.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі