Дар'я Домрачава сёння пазмагаецца за медалі ў спрынце
6-ы этап Кубка свету па біятлоне прымае італьянскі Антхольц.
23 студзеня ў італьянскім Антхольцы на шостым этапе Кубка свету па біятлоне пройдзе жаночая спрынтарская гонка на 7,5 км. Пачатак — у 16.30, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2". У спрынце паўдзельнічаюць пяць беларусак: Дар'я Домрачава (яна будзе мець трэці нумар), Надзея Скардзіна (27-ы), Надзея Пісарава (49-ы), Анастасія Дубарэзава (81-ы), Ірына Крыўко (85-ы).
Нагадаем, у асабістым заліку Кубка свету Дар'я Домрачава саступае фінцы Кайсе Мякярайнен 58 ачкоў.
24 студзеня ў жанчын пройдзе гонка пераследу, а 25-га — эстафета.
Фота: AFP