Дар'я Домрачава заняла чацвёртае месца ў спрынце на 7,5 км
Беларуская біятланістка саступіла 2,1 секунды нарвежцы Торы Бергер, якая заняла трэцяе месца.
На двух агнявых рубяжах Дар'я Домрачава дапусціла толькі адзін промах.
Спрынт выйграла Ан-Крысцін Флатланд з Нарвегіі, на другім месцы расіянка Вольга Зайцава. Такім чынам, беларуская зборная пакуль застаецца без узнагарод.
Нагадаем, першы этап Кубка свету па біятлоне праходзіць у шведскім Эстэрсундзе. У жаночай індывідуальнай гонцы на 15 км, якая прайшла 28 лістапада, Дар'я Домрачава заняла 6-е месца.
Фота — Прессбол