Дар'ю Домрачаву прызналі найлепшай спартоўкай Еўропы 2014 года
Такое званне наша суайчынніца атрымала па выніках апытання спартовых журналістаў кантынента.
Беларускую біятланістку Дар'ю Домрачаву назвалі найлепшай спартоўкай Еўропы 2014 года. Такія вынікі паказала апытанне, праведзенае 32-і раз кантынентальнай секцыяй Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што на зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы Домрачава заваявала тры залатыя медалі.
Дарэчы, у апытанні спартыўных журналістаў свету Домрачава заняла другое месца — пасля амерыканскай тэнісісткі Серэны Уільямс. А ў Беларусі яна была прызнаная найлепшай па выніках апытанняў БелаПАН і газеты "Спортивная панорама".
Фота — Wargaming