"Дэкрэт аб дармаедах" могуць памяняць да канца года. Відэа
Пра гэта 18 красавіка заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі абяцае пры неабходнасці выправіць да канца года сітуацыю з дэкрэтам №3. Адпаведная заява прагучала 18 красавіка на суботніку.
"Да канца года мы будзем маніторыць сітуацыю, каб ніхто незаслужана не пацярпеў. Памыліліся — паправім, але трэба, каб ён папрацаваў", — перадае БЕЛТА словы Аляксандра Лукашэнкі. Як вядома, менавіта гэта дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі абавязвае так званых "дармаедаў" плаціць дзяржаве збор у памеры 20 базавых велічыняў за год.
Разам з тым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дэкрэт №3 накіраваны супраць дармаедаў, а не сумленных людзей, якія хочуць працаваць і зарабляць. Лукашэнка абурыўся тымі, хто "не напружваючыся, на "Лексусах", "БМВ", "Мэрсэдэсах" раз`язджаюць, не выплачваючы нават капейкі падаткаў у дзяржаўную казну".
Лукашэнкі заявіў, што не варта баяцца, быццам пад дзеянне дэкрэта трапяць неабароненыя пласты грамадства. Ён заявіў, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі і маці, якія маюць дзяцей да 7 гадоў, могуць быць спакойнымі — дэкрэт іх не закранае.
Хто лічыцца дармаедам, а хто — не (дапоўнена)
Фота з афіцыйнага сайта кіраўніка Беларусі