Домрачава сёння выйдзе на эстафетную гонку апошняй
Трохразовая алімпійская чэмпіёнка ў пятніцу возьме ўдзел у жаночай біятлоннай эстафеце 4х6 кіламетраў.
На першым этапе заключнай жаночай гонкі за зборную Беларусі выступіць Людміла Калінчык. Яна перадасць эстафету ўладальніцы алімпійскай бронзы Надзеі Скардзіне, а за ёй на дыстанцыю пойдзе Надзея Пісарава. На заключным адрэзку дыстанцыі выступіць лідарка беларускай дружыны Дар'я Домрачава.
Як інфармуе БЕЛТА, беларуская каманда атрымала 6-ы стартавы нумар, а агулам у эстафету заявіліся 17 каманд. Калі не перашкодзіць туман, гонка пачнецца ў 17.30.