Два цэхі "Гродна Азота" спыненыя, у адным з іх аварыя

Два цэхі "Гродна Азота" спыненыя, у адным з іх аварыя

15 верасня ў Гродне была спыненая праца ў двух цэхах — "Аміяк-3" і "Карбамід-4". Прычынай стала аварыя: у цэху "Аміяк-3" адбылася паломка абсталявання, піша мясцовы сайт Hrodna.life.

"Нешта стала працякаць, цэх спынілі, а "Карбамід-4" — на разгрузцы, пакуль не адрамантуюць", — распавяла журналістам супрацоўніца "Гродна Азота". Два цэхі тэхнічна ўзаемазвязаныя, таму праца спынілася ў абодвух. 

Калі цэх спыняецца, трэба спаліць рэшткі газу, скінуць ціск у апаратах. Пры гэтым гараджане бачаць "паходню" над "Азотам".

Наколькі зацягнецца рамонт абсталявання невядома. Да таго ж, кажуць работнікі прадпрыемства, 18 верасня плануюць спыніць на рамонт цэх "Аміяк-4".

Дарэчы, саміх работнікаў "Гродна Азота" заклікалі 16 верасня правесці Дзень салідарнасці са страйкоўцамі і не выходзіць на працу пад любой нагодай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі