Як правесці выхадныя 21-23 лютага, раіць Аляксей Янукевіч
Лідар партыі БНФ, складае стрыманую афішу на бліжэйшы week end.
Аляксей Янукевіч даволі рэдка праводзіць вольны час дома. Лідару партыі БНФ даводзіцца шмат наведваць абсалютна розных грамадска-палітычных мерапрыемстваў. Пры гэтым, палітык імкнецца не прапускаць імпрэзы з беларускага нацыянальна арыентаванага культурнага жыцця. А калі з’яўляецца вольны час, то з задавальненнем наведвае тэатры (сярод любімых — “Купалаўскі”, “Беларускай драматургіі” ды “Оперы і балета”) ды клубныя канцэрты, калі гучыць блюз ці рок музыка.
Выходныя 21-23 лютага Аляксей Янукевіч не раіць наведваць нейкія яўна забаўляльныя мерапрыемствы з павагі да падзей, якія разгортваюцца ва Украіне.
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Кіно |
"Воўк з Уол-стрыт"
|
21 лютага, пятница: Беларусь: 14:20, 20:20 22-23 лютага: Беларусь: 11:00, 14:20, 20:20 |
|
Канцэрты |
Dzieciuki |
22 лютага, субота: Rе:Public Прэзентацыя новага альбома “Гарадзенскі гармідар” Спецыяльныя госці Pomidor/OFF, "Тлушч" Пачатак: 19:00 Квіткі: 50-100 тыс. Даведкі: (29)6872093. |
|
Трыб'ют AC/DC |
23 лютага, нядзеля: Doodah King Bar (вул. Берсана, ) Адзіны ўкраінскі афіцыйны трыб'ют-гурт AS/DS Пачатак: 21:00 Квіткі: 90-130 тыс. Даведкі: (усе аператары) 638-4444 |
||
Тэатры |
"Містэр Розыгрыш" |
22 лютага, субота: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44) Пачатак: 19:00 Квіткі: 40-60 тыс. Даведкі: (17)3859751, (29)1540444, (29)1540444 |
|
Выставы |
"Кветкі для тых, хто любіць жыццё" |
Нацыянальны мастацкі музей РБ (вул.Леніна, 20) Выстава жывапісу літоўскага мастака Ёнаса Даніляўскаса Працуе: 11:00 - 19:00; Даведкі: (17)3277163 |
“Калі ўсё ж выбірацца з дому, то, думаю, цэнтральнай імпрэзай гэтага week end можна сказаць канцэрт гурта Dzieciuki, — раіць суботнюю прэзентацыю дэбютнага альбома гарадзенцаў палітык. — У “Дзецюкоў” рэпертуар адпаведны бягучым настроям пераважнай большасці дэмакратычна і нацыянальна арыентаваных беларусаў. Ёсць песні і пра змаганне, і пра паўстанне Каліноўскага, пра ахвяры дзеля Радзімы... Ну і, насамрэч, проста цудоўныя тэксты ды цудоўная музыка”.
У якасці альтэрнатывы ў суботні вечар Аляксей раіць пастаноўку Тэатра беларускай драматургіі “Містэр Розыгрыш”.
“Гэтая пастаноўка не занадта сур’ёзная, не занадта камедыйная. Гэта такая пастаноўка пра чалавечае жыццё і ў якасці мерапрыемства на выхадныя таксама падыходзіць, — тлумачыць выбар палітык і зноў пераключаецца на канцэрты. — Калі казаць пра нядзелю, то ў клубе Doodah King адбудзецца канцэрт-трыб’ют AC/DC. Па-першае, мне падабаецца музыка гэтага гурта, а па-другое, трыб’ют будзе рабіць украінскі гурт”.
Калі наведаць кіно — даўняя мэта, то, зноў жа, з азіраннем на падзеі ва Украіне лідар партыі БНФ раіць паглядзець “Воўк з Уол-стрыт”. На думку палітыка, стужка вартая прагляду ды і вясёлай яе назваць нельга.
“Я быў на гэтым тыдні на адкрыцці выставы Ёнаса Даніляўскаса ў Нацыянальным мастацкім музеі, называецца яна “Кветкі для тых, хто любіць жыццё”. Насамрэч, мне вельмі спадабаліся працы, якія там выстаўленыя. Выстава будзе працаваць і ў суботу, і ў нядзелю, думаю, шаноўнае спадарства не пашкадуе, калі наведае гэтую экспазіцыю”.
Мерапрыемстваў, якія б выклікалі ў Аляксея Янукевіча рэзка адмоўныя эмоцыі, ён не знайшоў. Але прызнаўся, што ёсць пэўная катэгорыя месцаў, дзе ён пакуль не бываў і не плануе.
“Калі не бываў, то можа і памылковае ўяўленне, але месцы кшталту таго ж клуба Dozari ці мерапрыемствы падобнай скіраванасці мяне не прывабліваюць. Я не атрымліваю задавальнення, калі трапляю ў такія месцы, а таму не магу і людзям параіць хадзіць туды”.