Дзе патусіць на выхадных 6-8 верасня, раіць Алег Хаменка

Алег Хаменка ведае і разбіраецца ва ўсіх музычных напрамках, знаёмы з безліччу нават самых маладых гуртоў. Яго часта можна ўбачыць на абсалютна розных канцэртах, але тусоўшчыкам назваць нельга. Мерапрыемствы ён успрымае як пашырэнне ведаў, як крыніцу новай інфармацыі, як зарад энергіі. Бліжэйшыя выходныя сам музыка правядзе пад Мінскам на фестывалі “Камяніца”, таму наўрад ці паспее куды-небудзь яшчэ. Парады на бліжэйшыя выходныя — хутчэй, тое, на што Алег са шкадаваннем не трапіць.

Раіць схадзіць

Не раіць

Канцэрты

"Разбітае Сэрца Пацана"

6 верасня, пятніца:

Клуб "Цэнтр"

Пачатак: 19:00

Квіткі: 80-150 тыс.

Даведкі: 638-4444

Ен Андэрсан (Jethro Tull)

6 верасня, пятніца:

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

Пачатак: 19:00

Даведкі: (29)1322311, (29)1534252

"АвангардШкола"

7 верасня, субота:

Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва

Пачатак: 18:00

Квіткі: 35 тыс.

Даведкі: (33)6458396

The Unguided

8 верасня, нядзеля:

Re:Public

Пачатак: 19:30

Квіткі: 140-200 тыс.

Даведкі: (29)5703859, (29)6505562, (44)7530618

Фестывалі

Навагрудскі замак-2013

6-8 верасня

Навагрудак

Фестываль сярэднявечнай культуры

Камяніца

7 верасня, субота:

Музей народнай архітэктуры и побыту

"Палац", "Стары Ольса", Guda, "Даха-Браха" (Украіна), Orkiestra Sw.Mikolaja (Польшча), Hvarna (Расія) і "Фолкнери" (Украіна)

Пачатак: 12:00

Квіткі: 30 тыс.

Даведкі: (29)3945121

Тэатры

Балет “Вітаўт”

6 верасня, пятніца:

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета

Прэм'ера

Пачатак: 19:00

Даведкі:  (17)2392864, (17)3340666, (17)3341041

Выставы

Miss Supranational - 2013

6 верасня, пятніца:

Палац Спорту

Пачатак: 19:00

“Я б параіў наведаць вялікі сольны канцэрт гурта “Разбітае сэрца пацана”, які будзе ў клубе “Цэнтр”, — пачынае з канцэртаў Алег. — Завітайце! Гэта такі пост-панк, які даспадобы шмат каму. Выдатная панк-сцёб традыцыя, якая не павінна пераважаць, але абавязкова павінна прысутнічаць. Таксама мяне вельмі зацікавіў канцэрт Ена Андэрсана, лідара Jethro Tull, культавага флейтыста, меладыста… гэта было б вельмі цікава ўбачыць!”

Для тых, хто не жадае заставацца ў Мінску, ці папросту не даедзе да сталіцы, лідар гурта “Палац” раіць наведаць шосты міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры “Навагрудскі замак-2013”. Там будуць і класічныя рыцарскія бойкі, і безліч музыкі, і рэканструкцыя каранацыі Міндоўга, і ўвогуле “хто не бачыў замкавую гару ў Навагрудку, абавязкова павінен убачыць, бо гэта цікавей, чым піраміды! Там яшчэ і страляюць!” — дадае Алег.

Жыхарам Віцебска таксама знайшлося мерапрыемства на выходныя. У мясцовым цэнтры сучаснага мастацтва будзе выступаць Кірыл Смышляеў ды яго гурт "АвангардШкола". На думку Хаменкі — гэта адзін з мацнейшых рэгіянальных калектываў, на які варта схадзіць.

“Безумоўна, запрашаю ўсіх на фестываль “Камяніца”! Хто хоча сярэднявечныя танцы, паслухаць сапраўдных лідараў фальклорнай музыкі нашых суседзяў, прыходзьце. Расчараваныя не будзеце, бо гэта адметна, сапраўды цікава, інфарматыўна, культурна, гэта сапраўднае шоў, плюс — надвор’е абяцаюць сапраўды спрыяльнае!”

Не забываецца Алег і пра аматараў цяжкой музыкі. Для іх у клубе Re:Public будзе граць дэт-метал гурт са Швецыі "The Unguided".

“Мяне вельмі радуе, тое, што ў нас адбываюцца вечарыны паэтаў. 6 верасня ў клубе “Салтайм” адбудзецца паэтычная вечарына, дзе чатыры маладыя цікавыя паэты будуць чытаць свае вершы. Як культурная падзея, мне здаецца, гэта вельмі-вельмі важна. І тое, што клубы вырашаюцца на такія подзвігі — гэта таксама крута”.

Сярод тэатральных падзеяў Алег здолеў выбраць толькі прэм’еру балета “Вітаўт”, якая будзе ісці два дні ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Квіткоў засталося няшмат, але пакуль яны ёсць, так што паспяшайцеся.

“Ёсць шыкоўная выстава ў Палацы рэспублікі, — на завяршэнне размовы жартуе Алег Хаменка. — Miss Supranational - 2013”. Вось я вам параю туды схадзіць, калі квіткі засталіся. Гэта ж галоўная выстава, ці не на 60 краін транслявацца будзе!”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі