Дзмітрый Баскаў выключаны з савета дырэктараў БСБ Банка

Дзмітрый Баскаў / hcdinamo.by​
Дзмітрый Баскаў / hcdinamo.by​

Прозвішча кіраўніка Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава знікла са спісу чальцоў савета дырэктараў БСБ Банка. Інфармацыя пра склад савета дырэктараў была абноўленая 16 снежня.

Савет узначальвае Надзея Ермакова. Акрамя яе туды ўваходзяць Сяргей Кагановіч (партнёр Баскава па акумулятарным заводзе пад Брэстам), Анатоль Усцінчык, а таксама Аляксандр Галаў, які і змяніў Баскава.

Апошнія 15 гадоў Галаў прапрацаваў у Нацбанку на кіраўнічых пасадах. Ране быў топ-менеджарам у Банку БелВЭБ і Слаўнафтабанку.

Баскаў увайшоў у склад савета дырэктараў БСБ Банка ў 2019 годзе. Аднак у апошнія месяцы яго імя часта фігуравала ў прэсе з сувязі з шэрагам скандалаў. Баскава апазналі як аднаго з удзельнікаў падзей на "Плошчы Перамен", якія скончыліся смерцю Рамана Бандарэнкі. Акрамя таго, Баскаў трапіў пад часовыя санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта — як чалец НАК і "з улікам канкрэтных абвінавачванняў, высунутых супраць яго".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі