Дзяржсакратар ЗША: Масква "ўвесь час хлусіла мне ў твар" наконт Украіны

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што прадстаўнікі Расіі неаднаразова хлусілі яму "ў твар" пра свае дзеянні ва Украіне.

Як перадае ВВС, такую заяву амерыканскі чыноўнік зрабіў, выступаючы перад камітэтам па міжнародных адносінах сената ЗША. Старшыня камітэта рэспубліканец Ліндсі Грэм запытаўся ў Кэры, ці хлусіць расійскі бок пра сітуацыю на ўсходзе Украіны. І той адказаў сцвярджальна.

"У Расіі адбываецца вельмі выбітны перыяд самай непрыхаванай і шырокай прапагандысцкай кампаніі, якую я бачыў з моманту разгару халоднай вайны", — сказаў дзяржсакратар.

Афіцыйная Масква адмаўляе, што ва Украіны ваююць яе войскі, хаця дапускае, што ў канфлікце ўдзельнічаюць расійскія добраахвотнікі. Расія таксама адмаўляе, што пастаўляе сепаратыстам зброю, а заходнія краіны лічаць гэтыя заявы не адпаведнымі рэчаіснасці.

Кэры адмовіўся пракаментаваць заклікі амерыканскіх кангрэсменаў да паставак зброі ва Украіну. Па яго словах, такая мера пакуль знаходзіцца на стадыі абмеркавання паміж прадстаўнікамі адміністрацыі Абамы і кангрэса.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі