ЕС увядзе новыя санкцыі супраць Расіі і дасць Украіне мільярд еўра

Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў Пятро Парашэнка, перадае “Інтэрфакс-Украіна”.

“Абсалютнай большасцю краін-сябраў ЕС была падтрыманая магчымасць увядзення сектаральных санкцый, у тым ліку сектаральных санкцый 3-га ўзроўню. І гэта было прывязана да поспеху мірнага плану прэзідэнта Украіны, які атрымаў адзінагалосную падтрымку сёння ў ЕС — з моманту спынення агню”, — сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў суботу ў Бруселі.

Таксама ён дадаў, што ЕС вырашыў выдзеліць Украіне адзін мільярд еўра.

“Мы таксама дамовіліся, што будзе прынятая трэцяя хваля макрафінансавай дапамогі для Украіны ў выглядзе крэдыту ў адзін мільярд еўра. Гэта дадаткова яшчэ да канца года Украіна атрымае 510 мільёнаў еўра крэдыту, 250 мільёнаў — у выглядзе незваротнага гранту, якім ЕС падтрымлівае Украіну ў гэтай цяжкай сітуацыі”, — сказаў Парашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі