Эстонія забароніць беларусам валодаць агнястрэльнай зброяй

Эстония запретит белорусам владеть огнестрельным оружием

Грамадзянам Беларусі і Расіі забароняць валодаць агнястрэльнай зброяй у Эстоніі. Раней выдадзеныя дазволы анулююць, а новыя выдавацца не будуць, піша мясцовае выданне Err.ee. Раней, згодна з эстонскімі правіламі, валодаць зарэгістраванай агнястрэльнай зброяй не маглі толькі людзі з непагашанай судзімасцю.

Гэта частка кааліцыйнай дамовы, якую сёння падпісалі тры эстонскія партыі — партыя рэформаў, Isamaa ("Айчына") і сацыял-дэмакратычная партыя.

Усё пачалося з таго, што папраўку ў закон аб зброі яшчэ ў пачатку сакавіка прапанавала ўнесці Эстонская асацыяцыя ўладальнікаў зброі. Прапаноўвалася дамагчыся таго, каб агнястрэльнай зброяй і боепрыпасамі на тэрыторыі Эстоніі маглі валодаць толькі грамадзяне самой Эстоніі, краін ЕС і краін-чальцоў NATO.

Асацыяцыя прапаноўвала адклікаць дазволы на валоданне зброяй у грамадзян Расіі, якія пражываюць у Эстоніі, а таксама грамадзян краін-хаўрусніц РФ.

Меркаванні палітычных партый па гэтым пытанні разыходзіліся. Так, напрыклад, міністр унутраных спраў Крысцьян Яані лічыў, што такія пытанні варта разглядаць у індывідуальным парадку. Ён адзначаў, што пры выдачы дазволу на валоданне агнястрэльнай зброяй улічваюцца ўсе магчымыя рызыкі бяспекі.

Аднак цяпер кааліцыі трох партый ўдалося дабіцца пагаднення ў тым ліку па гэтым пытанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі