Еўрапейскую паліцыю ўпершыню ачоліць жанчына
Савет Еўрапейскага саюза ўпершыню прызначыў жанчыну выканаўчым дырэктарам Еўрапола. 8 сакавіка было абвешчана,што паліцэйскую службу Еўрасаюза з 1 траўня будзе ачольваць Катрын дэ Боль з Бельгіі. Яе абралі са спісу кандыдатаў, які прапанаваў савет праўлення Еўрапола. На гэтай пасадзе дэ Боль заменіць Роба Уэйнрайта. Кіраўнік Еўрапола прызначаецца на чатыры гады.
На сёння 48-гадовая Катрын дэ Боль займае пасаду генеральнага камісара Федэральнай паліцыі Бельгіі, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.
Еўрапол — паліцэйская служба ЕС, якая каардынуе працу нацыянальных праваахоўных органаў у барацьбе з міжнароднай злачыннасцю.