Еўрасаюз заклікае Беларусь да адмены чарговых смяротных прысудаў

Еўрасаюз заклікае Беларусь да адмены чарговых смяротных прысудаў

Еўрасаюз прыняў чарговую заяву ў сувязі з двума смяротнымі прысудамі, вынесенымі ў Беларусі. 

Нагодай стала тое, што 20 снежня Вярхоўны суд адхіліў скаргу на вынясенне двух смяротных прысудаў у ліпені 2017 года — Ігару Гершанкову і Сямёну Беражному.

Еўрапейскі саюз чакае, што ўлады Беларусі заменяць гэтыя два прысуды на несмяротныя і ўвядзе мараторый на любое ўжыванне смяротнага пакарання, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".  

Пра тое, што ЕС з'яўляецца прынцыповым праціўнікам смяротнага пакарання пры любых абставінах беларускім уладам нагадалі на чацвёртай сустрэчы Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь 19-20 снежня ў Бруселі. 

Гершанкоў і Беражны ўваходзілі ў так званую "банду чорных рыэлтараў". Гэтая групоўка дамаўлялася з пітушчымі людзьмі, быццам дапаможа ім змяніць іх жыллё на больш таннае. Пасля продажу кватэраў былых гаспадароў забівалі і закапвалі на вясковых могілках на Магілёўшчыне. Паведамлялася, што некаторых ахвяраў закопвалі жывымі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі