"Europa Plus TV" атрымала папярэджанне Мінінфарма за Ларысу Грыбалёву

Ларыса Грыбалёва / facebook.com/gribaleva
Ларыса Грыбалёва / facebook.com/gribaleva

Мінінфармацыі вынесла папярэджанне заснавальнікам тэлеканала "Europa Plus TV" за... Ларысу Грыбалёву. Артыстка вядзе на тэлеканале дзіцячую праграму. Пра гэтую прычыну пішуць прапагандысцкія тэлеграм-каналы.

Як распавядала Еўрарадыё, папярэджанне было вынесенае 4 траўня. Мінінфармацыі заявіла пра парушэнне закона аб СМІ з боку іэлеканала, але не ўдакладніла якое.

Раней з'яўляліся звесткі, што Грыбалёва трапіла ў негалосны спіс 80 выканаўцаў, якім забаронена выступаць у Беларусі. У 2020 годзе яна ў ліку іншых дзеячаў культуры выступіла супраць гвалту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі