Femen: Мы захапілі ў суд туалетную паперу і зубныя шчоткі

Дзяўчаты не разлічваць, што справа абыдзецца штрафам, а тым больш — на апраўдальны прысуд. І падрыхтаваліся да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта Еўрарадыё распавяла лідар Femen Ганна Гуцол:


“Гэта ж усё ж такі Лукашэнкі тычыцца, а ён вельмі крыўдлівы. І тое, што яны з нашым прэзідэнтам у апошні час пачалі абдымацца-цалавацца гаворыць пра тое, што ён можа папрасіць прэзідэнта “паўплываць” на нас непасрэдна праз суд. Таму, мы ўжо падрыхтаваліся: узялі ў суд туалетную паперу, зубную шчотку, пасту… Так што — да суда гатовыя!”


Нягледзячы на тое, што судзяць актывістак Femen па адміністрацыйным артыкуле па “дробнае хуліганства”, абвінавачвальны прысуд сэкстрэмісткі ўспрымуць як палітычны. Па словах Ганны Гуцол, пакуль іх топлес-акцыі не адрасаваліся палітыкам, феміністак за іх не судзілі і не штрафавалі. Але як толькі яны “кранулі сваімі аголенымі грудзямі палітыку” — пачалі не толькі штрафаваць, але і садзіць на суткі.


 

Нагадаем, дзяўчаты з'явіліся да месца начоўкі ў Кіеве беларускага кіраўніка з паходнямі (Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся ва Украіне з афіцыйным візітам). На іх целах былі напісаныя заклікі "Жыве Беларусь!", "Fuck dictator!" ды іншыя, паведамляе сайт жаночага руху. Спакой кіраўніка Беларусі, аднак, збераглі міліцыянты і спецназаўцы "Беркута".

У 2011 годзе ў Мінску FEMEN правялі акцыю супраць Лукашэнкі на прыступках КДБ.

Фота — femen.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі