Фермер атрымае кампенсацыю за знойдзеную галаву каня — 773 тысячы еўра

Фермер атрымае кампенсацыю за знойдзеную галаву каня — 773 тысячы еўра

Нямецкі фермер атрымае кампенсацыю за знойдзеную на яго зямлі бронзавую галаву каня — 773 тысячы еўра. Спецыялісты прызналі, што яна з'яўляецца часткай бронзавай коннай статуі канца першага стагоддзя да нашай эры.

Як піша Bild, археалагічная знаходка была зробленая ў 2009 годзе. Паводле закону, уладальнік зямлі мае права на палову яе кошту. Аднак улады федэральнай зямлі Гесэн збіраліся выплаціць толькі 48 тысяч еўра. Гэта абурыла фермера і ён падаў у суд. Эксперт ацаніў знаходку на суму 1,6 млн еўра. А значыць, памер узнагароджвання істотна вырас, што 27 ліпеня пацвердзіў суд. Аднак улады зямлі Гесэн паспрабуюць аспрэчыць яго рашэнне.

Фермер атрымае кампенсацыю за знойдзеную галаву каня — 773 тысячы еўра
Фота: dpa

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі