Фільм "Німфаманка" фон Трыера ў Ваўкавыску не пакажуць

А самога Ларса фон Трыера пракатчыкі абвінавацілі ў "фашысцкім настроі".



Паказ фільма "Німфаманка: Частка 1" мусіў прайсці 20–26 лютага ў ваўкавыскім кінатэатры "Юнацтва". Аднак прадпрыемства "Інтэрфільм Дыстрыб'юшн" раптам адмовілася ад паказу фільма на тэрыторыі Беларусі "паводле маральна-этычных нормаў (сцэны фільма ўтрымліваюць элементы эратычнага характару)".



У каментары Радыё "Свабода" адказная за рэпэртуар Іна Козырава заявіла, што паказ фільма можа зганьбіць незаплямленую рэпутацыю кампаніі. Па яе словах, фільм на мяжы з парнаграфіяй, а самога Ларса фон Трыера выдварылі тры гады таму з Канскага фестывалю за фашысцкія лозунгі і за фашысцкі настрой.



У Мінску "Німфаманку" пакажуць у кінатэатры "Ракета". Першую частку можна будзе паглядзець ад 14 лютага, а другую — ад 6 сакавіка.



Фільм "Німфаманка" быў зняты фон Трыерам у 2012-м і змантажаваны ў 2013 годзе. Сярод актораў, занятых у фільме — Шарлота Генсбур, Стэлан Скарсгард, Ума Турман, Шая Лабаф, Крысціян Слэйтэр. Для сэксуальных сцэнаў фон Трыер дадаў часткі целаў порнаактораў у некаторыя эпізоды фільму.



На фота — кадр з фільма
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі