Фільм пра палітзняволеных беларускіх журналістак — прызёр Freedom Film Festival

Мара Тамковіч атрымала галоўны прыз Freedom Film Festival / facebook.com/mara.tamkovich
Мара Тамковіч атрымала галоўны прыз Freedom Film Festival / facebook.com/mara.tamkovich

Фільм Мары Тамковіч "Na żywo" ("У жывым эфіры") узяў галоўны прыз кінафестывалю Freedom Film Festival. Стужка грунтуецца на гісторыі журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай, якія трапілі ў турму за сваю працу.

Кінафэст прайшоў у польскім Радаме. Пра галоўны прыз паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку рэжысёрка Мара Тамковіч.

Раней стужка атрымала спецыяльную ўзнагароду на фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні, а таксама была прызнанай найлепшай на польска-чэшскім конкурсе ZOOM-ZBLIŻENIA.

Як распавядала Еўрарадыё, нядаўна Мара Тамковіч завяршыла працу над новай стужкай — "Краіна пад шэрым небам". Фільм таксама прысвечаны тэме палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі