Fitch панізіў рэйтынг еўрааблігацый "Банка развіцця". Але ўсё не так проста

Банк перавёў грошы, але іх не змаглі размеркаваць паміж трымальнікамі аблігацый. Бо ніхто не разумее, ці парушае гэта санкцыі / Фота ілюстрацыйнае, pixabay
Банк перавёў грошы, але іх не змаглі размеркаваць паміж трымальнікамі аблігацый. Бо ніхто не разумее, ці парушае гэта санкцыі / Фота ілюстрацыйнае, pixabay

Рэйтынгавае агенцтва Fitch панізіла доўгатэрміновы рэйтынг еўрааблігацый "Банка развіцця Беларусі" да "C". Прычына ў тым, што трымальнікі аблігацый не атрымалі своечасова свае выплаты, хоць банк і паспрабаваў іх перавесці.

"Сума была пераведзеная аплатнаму агенту ў Вялікабрытаніі, але апошні не размеркаваў гэтыя сродкі сярод трымальнікаў аблігацый у дату выплаты праз адсутнасць яснасці наконт таго, ці будзе гэта парушэннем санкцый Вялікабрытаніі ў дачыненні да Беларусі", гаворыцца ў заяве рэйтынгавага агенцтва.

Улічваючы двухсэнсоўнасць сітуацыі, Fitch не стаў паніжаць доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг банка ў нацыянальнай валюце ён застаўся на ўзроўні "СС". Агенцтва патлумачыла: банк выканаў сваё абавязацельства, перавёў суму "своечасова, у поўным аб'ёме і ў названай валюце".

Цяпер бакі, у тым ліку агенцтва Fitch, звярнуліся да кампетэнтных органаў Вялікабрытаніі, каб ім патлумачылі, як супрацоўнічаць з "Банкам развіцця", каб выпадкова не парушыць санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі