Фота, як Б'ёрндален абдымаў Домрачаву
Здарылася гэта падчас нядаўняй Гонкі чэмпіёнаў у расійскім горадзе Цюмень.
Як вядома, падчас нядаўняй біятлоннай Гонкі чэмпіёнаў, якая прайшла ў Цюмені, ўладальніца Вялікага крышталёвага глобуса Дар’я Домрачава выбрала сабе ў пару на змешаную эстафету нарвежца Оле-Эйнара Б’ёрндалена. Пра раман гэтых спартсменаў пішуць ужо даўно, хоць і Домрачава, і Б’ёрндален з гэтай нагоды ніякіх афіцыйных заяваў не рабілі і не робяць.
Нягледзячы на тое, што ў эстафеце беларуска-нарвежскі дуэт заняў толькі 4-е месца, пара глядзелася проста цудоўна. Радасці на дваіх хапала ў іх і без перамогі, піша "Народная воля".
Адзначым, што нарвежскі біятланіст старэйшы за Дашу больш чым на 12 гадоў (ёй 28 гадоў, яму — 40).
Домрачава і Б'ёрндален гулялі ў Канціялахці? (фота)
Фота: biathlonrus.com і з сацыяльных сетак.