Фотафакт: на хутары Шаблі праходзіць фэст "Вольнае паветра"
Аматары этна- і фолк-музыкі пачуюць выканаўцаў з Беларусі, Нямеччыны, Расіі.
Хэдлайнер — нямецкі гурт Feindrehstar. Музыкі граюць яркую запальную музыку, заснаваную на фанку, джазе і афра з украпінамі стыляў хаўс і хіп-хоп.
Грошы, сабраныя ад продажу білетаў на фэст, пойдуць на аднаўленне хутара пасля пажару, які здарыўся ў пачатку ліпеня.
Фестываль "Вольнае паветра" праходзіць на хутары Шаблі ўжо ў шосты раз.
Уладзімір Шаблінскі: Мы не імкнемся да фэстаў больш, чым на 3000 чалавек
Фота з сацыяльных сетак