Фотафакт: Украінская лётчыца ў расійскім судзе
Судовае паседжанне па справе Надзеі Саўчанкі пачалося 27 жніўня ў Варонежы.
Нагадаем, Саўчанка была захопленая тэрарыстамі пад Луганскам і вывезеная ў Расію, дзе трапіла ў следчы ізалятар. Расійскі бок заявіў, што мяжу яна перайшла па сваёй волі, што Саўчанка абвергла. Расіяне лічаць, што ўкраінская лётчыца мае дачыненне да гібелі расійскіх журналістаў.
Як інфармуе ў твітары адвакат Марк Фейгін, у судзе Надзея Саўчанка з'явілася ў саколцы з выявай украінскага герба "Трызуб". У судзе быў аб'яўлены перапынак, паколькі ўкраінка абураная некаторымі матэрыяламі справы. Яна знаёміцца з хадайніцтвам следства.
Фота — Twitter, Facebook