ФСБ затрымала ў Гродне расійскага апазіцыянера
Расійскага апазіцыянера затрымалі ў Гродне / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
21 снежня супрацоўнікі ФСБ затрымалі ў Гродне пецярбургскага актывіста Данііла Крынары. Яго вінавацяць паводле расійскага Крымінальнага кодэкса ў супрацы з замежнай дзяржавай — па версіі следства, з Украінай, паведамляе ovd.news.
Актывіста ўжо даставілі ў Маскву.
Жонка Крынары лічыць, што яго пераследуюць за вядзенне тэлеграм-канала. Жанчына адмаўляе, што яе муж супрацоўнічаў з якімі-небудзь замежнымі дзяржавамі.
24 верасня перад усерасійскай акцыяй супраць мабілізацыі ў Данііла Крынары, як і ў шэрагу іншых актывістаў у Пецярбургу, адбыўся ператрус. Яго і яшчэ мінімум шэсць чалавек адправілі на двое сутак у ізалятар часовага ўтрымання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.