Футбалістаў "Партызана" трымалі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" 2 гадзіны

Футбалісты бялградскага футбольнага клуба "Партызан" (Сербія) засяліліся ў гатэль са спазненнем на 5-6 гадзін.

Як інфармуе сайт b92.net, самалёт з футбольнай камандай вылецеў з Бялграда на тры гадзіны пазней за прызначаны час, бо перад гэтым адпраўляўся іншы рэйс.

А потым каманда затрымалася на дзве гадзіны ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Прычынай стала адсутнасць медыцынскай страхоўкі ў сербскіх футбалістаў. Па інфармацыі сербскіх журналістаў, некалькі прадстаўнікоў каманды спакойна прайшлі пашпартны кантроль. І толькі калі да памежнікаў падышлі гульцы ў фірмовай вопратцы "Партызана", паўстала пытанне са страхоўкамі.

Трэнер каманды Зоран Мілінкавіч не стаў чакаць, пакуль будзе вырашаны інцыдэнт, і паехаў на прэс-канферэнцыю.

Сустрэча барысаўскага БАТЭ і бялградскага "Партызана" пройдзе 18 жніўня на "Барысаў-Арэне". Пачатак у 21.45.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі