Футбалісты мінскага “Дынама” сёння згуляюць з “Зальцбургам”
Яны маюць добрыя шанцы, каб патрапіць у групавы раўнд Лігі Еўропы.
У чацвер, 27 жніўня, футбалісты мінскага “Дынама” правядуць матч у адказ у плэй-оф Лігі Еўропы. У Аўстрыі яны згуляюць з “Зальцбургам”, гульня пачнецца ў 21.30 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 5”.
Нагадаем, што тыдзень таму ў Брэсце дынамаўцы ў цяжкім паядынку атрымалі перамогу з лікам 2:0. Яны маюць добрыя шанцы, каб патрапіць у групавы раўнд Лігі Еўропы, у якім упершыню згулялі летась.
На перадматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер "Дынама" Вук Рашавіч адзначыў: "Мы выдатна разумеем, што... нам ніхто нічога не падаруе. Усё, што мы хочам атрымаць, мы павінны самі зарабляць на полі, змагацца ад першай да апошняй хвіліны... Калі пройдзем у групавы этап, гэта будзе вялікая перамога "Дынама".
Як стала вядома, траўму на трэніроўцы атрымаў Чыгозэ Удоджы і ён сёння не згуляе.
Фота: БЕЛТА