Футбалісты мінскага "Дынама" згулялі ўнічыю з "Мінскам" — 1:1

31 жніўня сталічнае "Дынама" згуляла ўнічыю з "Мінскам" — 1:1. У папярэднім туры каманда Вука Рашавіча пасля сямі перамог запар прайграла жодзінскаму "Тарпеда-БелАЗу" (0:1).

Пасля паразы галоўны трэнер дынамаўцаў нават не прыйшоў на пасляматчавую канферэнцыю. Клуб прадстаўляў трэнер Васіль Кушнір.

Сёння вечарам у заключным матчы тура БАТЭ прымае "Белшыну".

Становішча камандаў: БАТЭ — 42 ачкі (17 гульняў; розніца мячоў 29/06), "Дынама" Мн — 37 (18; 25/09), "Мінск" — 33 (18; 23-14), "Шахцёр" — 33 (18; 31-13), "Белшына" — 29 (17; 26-13), "Граніт" — 28 (18; 19-24), "Тарпеда-БелАЗ" — 27 (18; 21-21), " Нафтан" — 22 (18; 17-20), "Дынама"Бр  — 20 (18; 16-25), "Славія" — 19 (18; 25-30), "Нёман" — 17 (18; 12-27 ), "Гомель" — 15 (18; 13-25), "Слуцк" — 13 (18; 14-22), "Віцебск" — 12 (18; 16-38).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі