Футбольная зборная Францыі выйшла ў фінал чэмпіянату свету
Футбольная зборная Францыі выйшла ў фінал чэмпіянату свету. Адзіны гол у паўфінальным матчы з Бельгіяй на 51-й хвіліне забіў абаронца Самуэль Юмціці.
Гэта быў матч роўных сапернікаў, у якім французы аказаліся больш арганізаванымі і ўдачлівымі. Пасля таго, як быў забіты гол, зборная Францыі ўпэўнена трымала гульню пад кантролем, разбураючы не вельмі вострыя атакі бельгійцаў і спрабуючы павялічыць перавагу.
У сераду пройдзе паўфінальны матч зборных Англіі і Харватыі, пачатак у 21:00.
Фота: Reuters