Фядута, Зянковіч і Кастусёў ужо год за кратамі

Фядута, Зянковіч і Кастусёў ужо год за кратамі

Юрыст Юрась Зянковіч, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута і старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў ужо год за кратамі. Іх абвінавачваюць у "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам". Па гэтым артыкуле пагражае да 12 гадоў зняволення.

Зянковіча і Фядуту затрымалі 12 красавіка 2021-га ў Маскве, Кастусёва — у Беларусі. Аляксандр Лукашэнка тады заявіў аб "раскрыцці дзяржаўнага перавароту" і рыхтаванага замаху на яго і яго дзяцей. З прапагандысцкіх фільмаў, паказаных на дзяржаўным тэлебачанні РБ, вынікае, што за "змоўшчыкамі" працяглы час сачылі спецслужбы, а вайскоўцаў, з якімі яны кантактавалі, ім падставілі.

У Рыгора Кастусёва падчас знаходжання за кратамі выявілі анкалагічнае захворванне.

Чакалася, што суд пачнецца ўжо зімой 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі