Галоўны трэнер зборнай Беларусі Крыкуноў будзе зарабляць 800 еўра за дзень

Вядомы спецыяліст Уладзімір Крыкуноў афіцыйна ачоліў хакейную зборную Беларусі ў чацвер, калі ў Мінску з ім быў падпісаны кантракт.Яго могуць працягнуць на два гады ў выпадку, калі беларуская зборная выйдзе ў алімпійскі турнір 2018 года.

На прэс-канферэнцыі Уладзімір Крыкуноў сказаў, што пасля работы са зборнай Беларусі, напэўна, больш не будзе працаваць. "Спадзяюся на добрае завяршэнне кар'еры", — цытуе словы галоўнага трэнера "Прессбол".

Кіраўнік федэрацыі хакея Яўген Ворсін паведаміў, што выбар Крыкунова — "гэта выбар прафесійнай эліты", за яго кандыдатуру выказаліся 19 спецыялістаў. З Уладзімірам Крыкуновым прадубліравалі кантракт былога галоўнага трэнера Глена Хэнлана — 200 тысяч еўра за 10 месяцаў працы.

Нагадаем, Уладзіміру Крыкунову 64 гады, ён — заслужаны трэнер Беларусі. Крыкуноў трэніраваў нацыянальную зборную Беларусі ў 2002-2003 гадах. У апошнія гады спецыяліст працаваў са зборнай Казахстана і з "Нафтахімікам".

Усе трэнеры зборнай Беларусі:

Уладзімір Сафонаў — 1992 год

Андрэй Сідарэнка — 1993-1996

Анатоль Варывончык — 1996-2001

Уладзімір Крыкуноў — 2002-2003, 2014-...

Міхаіл Захараў — 2003-2005, 2009-2010

Глен Хэнлан — 2005-2006, 2009, 2013-2014

Курт Фрэйзер — 2006-2008

Эдуард Занкавец — 2010-2011

Кары Хейкіля — 2011-2012

Андрэй Скабелка — 2012-2013

Новага старшыню Федэрацыі хакея абяруць 22 кастрычніка

Фота — Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі