Галоўрэда TUT.by адвезлі на Акрэсціна
Галоўная рэдактарка Марына Золатава — падазраваная па "справе TUT.by", паведамляе тэлеграм-канал рэдакцыі.
Па словах мужа, яе адвязуць на Акрэсціна пасля допыту ў ДФР. Адваката да Золатавай не пусцілі, заявіўшы, што "сёння не будзе следчых дзеянняў".
Таксама на Акрэсціна даставілі журналістку выдання Алену Талкачову. Як і Вольга Лойка, яна затрыманая на 72 гадзіны.
Агулам затрыманыя каля паўтара дзясятка супрацоўнікаў TUT.by.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.