Гамельчука асудзілі на трое сутак за суботнік па прыборцы вакол возера
Гамяльчук Уладзімір Харужы 12 верасня арганізаваў суботнік на Абкамаўскім возеры. Ён заклікаў ахвочых прыбраць смецце на берагах возера. Як пішуць "Моцныя навіны", ініцыятыву падтрымалі некалькі дзясяткаў людзей, многія прыйшлі разам з дзецьмі.
Аднак на наступны дзень, у нядзелю, Харужага затрымалі. Па словах жонкі, яшчэ ў 15:00 мужчына быў на сувязі, а потым — "недаступны".
15 верасня суд Савецкага раёна раёна Гомеля прысудзіў Уладзіміру Харужаму трое сутак арышту. Фактычна, гэты тэрмін мужчына адбыў ужо да суда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.