Гамяльчанін з’еў “цукерку” і ператварыўся ў шатландца

Пра гэта піша “СБ Беларусь сегодня”. Паводле інфармацыі газеты, зваршчык бегаў у раёне Сяльмашу, узброіўшыся мячом, лукам і маргенштэрнам (тып сярэднявечнай зброі, якая ўяўляе сабой металічны шар з тоўстымі іголкамі, прымацаваны да ланцуга). З усімі гэтымі прыстасаваннямі мужчына нейкім чынам нападаў на аўтамабілі, а таксама палохаў дзяцей пытаннем: “Дзе замак ангельскага барона?”

Са слоў старэйшага памочніка пракурора Гомеля Кірыла Вышнякова, гамяльчук на працягу трох дзён ужываў алкаголь, а пасля гэтага з'еў нейкую “цукерку”. Пад уздзеяннем рэчываў, якія ўтрымліваліся ў гэтай “цукерцы”, ён уявіў сябе героем шатландскага эпасу.

На аўтамабілі ён нападаў, бо яны здаваліся яму чырвонымі і зялёнымі драконамі. Дзіцячы садок ён прыняў за крэпасць ангельскага лорда, якую ён павінен быў узяць, і наважыў уварвацца з тайнага ходу, каб заспець знянацку непрыяцеля. Менавіта таму аб'ектам атакі і стаў пажарны выхад — ён штурмаваў “цытадэль” з крыкамі: “Свабоду Шатландыі!”. Праваахоўнікаў, якія прыбылі на месца здарэння, мужчына прыняў за імперскую варту.

“Шатландца” змясцілі ў СІЗА. Распачатая крымінальная справа паводле артыкула “Хуліганства”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі