Герасіменя: Зараз прачынаецца нашая нацыянальная свядомасць (відэа)
У Мінску ў аўторак прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам знакамітай плыўчыхі Аляксандры Герасімені і футбаліста Віталя Радзівонава.
Яны распавялі пра нацыянальны спартыўны фестываль "Мова Cup", які адбудзецца 28 верасня ў Мінску, у спартыўным комплексе РЦАПа па лёгкай атлетыцы (вуліца Каліноўскага, 111).
"Мова — гэта тое, што было з намі яшчэ раней, з часоў Радзівілаў, а Cup — гэта тое, што чакае нас у будучыні, — гаворыць Аляксандра Герасіменя. — Я не ведаю, чаму мы заўжды саромеліся размаўляць на беларускай мове. Але зараз прачынаецца наша нацыянальная свядомасць. Мы ўсе разам спрабуем размаўляць па-беларуску".
Гулец БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі Віталь Радзівонаў выказаў спадзяванні, што ўдасца звярнуць увагу моладзі на беларускую мову і нацыянальную культуру.
Больш падрабязна пра фестываль "Мова Cup" гл. тут.