Германія не будзе называць Пуціна прэзідэнтам РФ
Уладзімір Пуцін
Германія не прызнае законнымі вынікі "выбараў у Расійскай Федэрацыі.
"Мы не лічым гэтыя так званыя выбары ў Расіі ні свабоднымі, ні сумленнымі. Вынік быў адназначна вядомы загадзя. Расія сёння, як ужо заявіў канцлер, — гэта дыктатура, аўтарытарна кіраваная Уладзімірам Пуціным", — перадае DW заяву германскага ўрада.
Олаф Шольц не будзе віншаваць Уладзіміра Пуціна з перамогай.
На прэс-канферэнцыі ў Берліне журналісты спыталіся, як ва ўрадзе Германіі будуць звяртацца да Пуціна — будуць яго называь прэзідэнтам ці неяк інакш. "У гэты момант мы не знаходзімся ў дыялогу з Уладзімірам Пуціным, таму такое пытанне не стаіць", — заявіла намесніца афіцыйнага прадстаўніка ўрада ФРГ Крысціяне Хофман.
А прэс-сакратар МЗС Себасцьян Фішар сказаў, што будуць яго называць проста "Пуцін". "Не памятаю, каб мы апошнім часам дадавалі нейкае азначэнне", — патлумачыў ён.
Як распавядала Еўрарадыё, міністр замежных спраў Літвы назваў расійскія "выбары" трагічным фарсам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.