Глеб выказаўся супраць умяшальніцтва міліцыі ў футбольныя справы

Між іншым ён выказаўся наконт натуралізацыі футбалістаў. "Стаўлюся да гэтага не станоўча, — цытуе словы Аляксандра Глеба "Прессбол". — Многія юнакі і дзяўчаты займаюцца, растуць, мараць патрапіць у нацыянальную зборную, а затым хтосьці з боку займае іх месца. Узяць Брэсана. Я стаўлюся да Рена вельмі добра. Ён выдатны хлопец, выдатны футбаліст, але не беларус. І пазбаўляе магчымасці патрапіць у нацыянальную каманду кагосьці з беларусаў. Прычым, зразумейце правільна, Рэн нам дапамагае, нічога дрэннага я сказаць не хачу. Але, на мой погляд, за зборную Беларусі павінны гуляць беларусы".


Таксама Глеб выступіў супраць празмернага ўмяшальніцтва міліцыі ў правядзенне футбольных матчаў. "І так на стадыёны прыходзіць мала гледачоў, а іх яшчэ і выганяюць, не даюць радавацца, падтрымліваць сваю каманду. Гэта няправільна. Я такога больш нідзе не бачыў... Таму я супраць празмернага ўмяшальніцтва міліцыі ў футбольныя справы", — сказаў футбаліст.

Фота — football.sport-express.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі