Улады не дазволілі шэсце ў падтрымку Алеся Бяляцкага

4 жніўня планавалася правесці ў Гомелі вулічнае шэсце з мэтай выказвання пратэсту супраць крымінальнага пераследу праваабаронцы Алеся Бяляцкага і іншых палітычных зняволеных. Аднак гарадскія ўлады акцыю не дазволілі, паколькі па маршруце шэсця размешчаныя падземны пераход і будынак выканкаму. Да таго ж чыноўнікі спаслаліся на адсутнасць платных дамоваў арганізатараў з міліцыяй, "хуткай" і камунальнымі службамі, інфармуе сайт spring96.org.

Нагадаем, праваабаронца Алесь Бяляцкі быў асуджаны ў лістападзе 2011 года на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яго звінавацілі ў нявыплаце падаткаў з замежных рахункаў. Насамрэч грошы на тых рахунках прызначаліся на праваабарончую дзейнасць. Краіны ЕС, ЗША, праваабаронцы лічаць яго палітвязнем і патрабуюць неадкладнага вызвалення. Бяляцкі ў цяперашні час знаходзіцца ў бабруйскай калоніі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі