"А госці да вас прыходзяць?" — як мінчука судзілі за "экстрэмісцкую" кнігу

"А госці да вас прыходзяць?" — як мінчука судзілі за "экстрэмісцкую" кнігу

1 красавіка ў Мінску судзілі хлопца, у якога падчас ператрусу знайшлі кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя". Чыноўнікі знайшлі ў кнізе "прыметы экстрэмізму", таму была пачатая адміністрацыйная справа.

У судовай зале Ягор Старавойтаў расказаў, што набыў кнігу ў краме "Акадэмкніга" — яна там прадавалася абсалютна свабодна. Ніякага намёку на экстрэмізм.

Падчас працэсу адбыўся такі дыялог:

— Калі вам стала гэта вядома, што кніга мае прыкметы праяваў экстрэмізму? — пытаецца ў падабароннага адвакат.
— Учора, калі мяне выклікалі ў міліцыю.

— Ці была ў вас мэта распаўсюджваць яе?
— Не.

Тут у размову ўключаецца суддзя Віктар Шаўцоў:

— А дома вы адзін жывяце?
— Адзін.

— Ну, госці прыходзяць?
— Я інтраверт. Рэдка.

— Рэдка, але прыходзяць, — рэзюмуе суддзя.

Да чаго былі гэтыя пытанні? Суддзя не зрабіў ніякіх высноваў, але ход яго думкі можна лёгка прасачыць. Калі госці бачылі кнігу з "праявамі экстрэмізму" на палічцы ці бралі яе пагартаць, ці нельга ўбачыць у гэтам "распаўсюд"?

Сённяшняе пасяджэнне скончылася тым, што суддзя вярнуў справу на дапрацоўку ў міліцыю. У працэсе абвешчаны перапынак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі