Грабоўскі дапамог "Вашынгтону" перамагчы "Тампу" (відэа)
На рахунку беларускага хакеіста галявая перадача і рэалізаваны пасляматчавы буліт.
"Вашынгтон" перамог у матчы чэмпіянату НХЛ "Тампу" з лікам 6:5 (1:3, 3:1, 1:1, 0:0, 1:0). Буліт Грабоўскага не быў рашаючым, таму ў матчы ён набраў толькі адно ачко.
У 31 гульні ў Міхаіла Грабоўскага ўжо 9 закінутых шайбаў і 17 галявых перадачаў — агулам 26 ачкоў.