Грамадскія актывісты распачалі чарговую Талаку ў Курапатах (фота)

Менавіта 3 чэрвеня 1988 года быў надрукаваны славуты матэрыял Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва, які адкрыў для грамадскасці праўду пра Курапаты.

У аўторак, 3 чэрвеня актывісты грамадскай ініцыятывы “За ўратаванне Курапатаў” вялі працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі ўрочышча з заходняга боку мемарыяла. Актывісты працягнулі расчышчаць тэрыторыю ад шкоднага кустоўя – спірэі – і смецця. Прыбіраць урочышча будуць да 29 кастрычніка 2014 г. штотыднёва – увечары па аўторках (ад 17 да 20 гадзін).

Ініцыятыва “За ўратаванне Курапатаў” заклікае ўсіх неабыякавых людзей далучацца да працы. З каардынатарамі можна звязацца па тэлефонах: +375296345078 (Уладзімір Раманоўскі) і +375296291761 (Ганна Шапуцька).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі